На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

tvr

14 подписчиков

Свежие комментарии

  • Александр Глущенко
    Сколько "миролюбивая Белоруссия" заработала на военных поставках ВСУ с 2014 года! А сейчас они и Россию "поделили" и ...Лукашенко: Белару...
  • Александр Глущенко
    так то.. 1/ никто не давал право говорить за Президента РФ-Путина 2/ придет не к миру, а к капитуляции.Лукашенко: Белару...
  • Betahon
    Францию и МОК можно поздравить: первые посетители Олимпиады уже прочно обосновались не только на олимпийских объектах...В Париже накануне...

Лукашэнка: Фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi

Фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце "Купалле" ("Александрыя збiрае сяброў"), перадае БЕЛТА.

"Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў.

Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б'ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы", - сказаў Прэзiдэнт.

Ён падкрэслiў, што фестываль увасабляе ўсё тое, што ў Беларусi з гонарам лічаць спрадвечнай спадчынай: "Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць. Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыям сям'i, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. І штогод мы бачым, як сюды едуць сем'ямі і беларусы, і нашы паважаныя госці".

"Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоўнасць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь - наша зямля. I карані нашы - старажытныя. Гэтую сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра. І менавiта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былi закладзены імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. На такіх прынцыпах пабудавана і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Читайте также:

Фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце "Купалле" ("Александрыя збiрае сяброў"), перадае БЕЛТА.

"Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б'ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы", - сказаў Прэзiдэнт.

Ён падкрэслiў, што фестываль увасабляе ўсё тое, што ў Беларусi з гонарам лічаць спрадвечнай спадчынай: "Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць. Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыям сям'i, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. І штогод мы бачым, як сюды едуць сем'ямі і беларусы, і нашы паважаныя госці".

"Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоўнасць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь - наша зямля. I карані нашы - старажытныя. Гэтую сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра. І менавiта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былi закладзены імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. На такіх прынцыпах пабудавана і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Читайте также:

 

Ссылка на первоисточник

Картина дня

наверх